ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
12.12.2019 Фальклорны калейдаскоп
І зноў , як і ў кожны чацвер, 12 снежня ў нашай гімназіі прайшло цікавае мерпрыемства, прысвечанае папулярызацыі беларускай мовы.
Ужо з самай раніцы вучні 6 “А” класа прапаноўвалі хлопчыкам і дзяўчынкам адгадаць загадкі, працягнуць прыказкі і прымаўкі. З гэтым жа заданнем на працягу дня яны наведалі вучняў 5-х класаў і выявілі лепшых знаўцаў вуснай народнай творчасці.
05.12.2019 Турнір знаўцаў народнай мудрасці “Народ скажа як звяжа…”
У чацвер, 5 снежня, вучні 7 “Б” правялі турнір знаўцаў народнай мудрасці “Народ скажа як звяжа…”
У ходзе падрыхтоўкі да мерапрыемства і на самім мерапрыемстве вучні практыкаваліся суадносіць прыказкі з жыццёвымі сітуацыямі, разумець пераносны сэнс трапных народных прыслоўяў. Гэта меерапрыемства дало магчымасць пашырыць уяўленне вучняў пра вусную народную творчасць на матэрыяле прыказак
28.11.2019
28 лiстапада для навучэнцаў V - VII класаў гiмназii праведзена інтэлектуальная гульня «З родным словам круглы год». Гімназісты прадэманстравалі свой інтэлектуальны і творчы патэнцыял у конкурсах «Назавi адным словам», «Метаграмы», «Перакладчыкi», «Тлумачым», «Цытуем», Мой родны горад», «Спяваем», «Таямнічая скрыня». У канцы гульнi вучнi прыйшлi да высновы: «Чалавеку трэба ведаць розныя мовы. Але перш за ўсё трэба ведаць сваю родную мову, бо яна з′яўляецца адным з самых вялiкiх здабыткаў кожнага народа».
21.11.2019
Кожны чацвер у нашай гімназіі беларускамоуны, і гэты чацвер не стау выключэннем.
Вучні 8 “В” класа падрыхтавалі цікавую віктарыну на тэму “Як добра вы ведаете беларусь“ для вучняу і настаунікау гімназіі.
Бо мы усе ведаем вельмі шмат пра сваю Радіму. Але былі і такія пытанні, якія заставілі задумацца не толькі вучняй, але і настаунікау. Усім было цікава знайсці правільны адказ на пэунае пытанне. Гульня спадабалася усім удельнікам якія папоунілі скарбонку ведау про Беларусь.
Дзень беларускай мовы
Валанцёры гімназіі завіталі ў госці да выхаванцаў дзіцячага саду №85.
А ўсе разам яны завіталі ў госці да беларускай мовы.
Дзед Абыдзісвет прачытай казку “Муха – пяюха” і прапанаваў дзецям гульню “Хто як голас падае?”.
Дзяўчынкі – беларусачкі загадалі загадкі пра жывёл, паказалі малюнкі беларускага адзення і прапанавалі дзеткам зрабіць маляванкі на тэму “Народнае адзенне беларусаў”.
31.10.2019
“Ад вітання да развітання” – пад такой назвай прайшоў чарговы чацвер, 31.10.2019 года, у гімназіі.
Добра вядома, што беларускі народ добразычлівы, прыветлівы і гасцінны. Існуе даўняя традыцыя вітання і ўшанавання гасцей. Неад’емнай часткай гэтай традыцыі дагэтуль з’яўляецца вітанне ганаровых гасцей з хлебам-соллю. Вучні 8 “А” класа падабралі традыцыйныя выразы, якія выкарыстоўваюць беларусы пры вітанні, развітанні, калі выказваюць найлепшыя пажаданні.
24.10.2019 Паэтычны вернісаж
Менавіта гэтымі радкамі распачалося мерапрыемства “Паэтычны вернісаж”, якое падрыхтавалі вучні 9 “Б” класа.
Хлопцы і дзяўчаты прачыталі вершы пра Радзіму і родную мову беларускіх паэтаў. А гледачамі мерапрыемства сталі вучні, настаўнікі і госці гімназіі.
Усе з вялікім задавальненнем паслухалі меладычныя вершы на прыгожай роднай мове.
17.10.2019
“Дзень добры!”- такімі словамі пачынаецца кожны чацвер у нашай гімназіі. А сёння, 17 кастрычніка, вучні 9 “А”класа вырашылі не толька прывітацца з усімі жыхарамі нашай гімназіі па- беларуску, але і пачаць першы ўрок у сваім жа класе з ранішняй зарадкі ў форме флэшмопа. Вучні з такім натхненнем падышлі да гэтага мерапрыемства, што заставілі прачнуцца не толькі кожнага гімназіста, але і настаўніцу, якая падтрымала іх у гэтым пачынанні.
Для кожнага з іх гэты дзень пачаўся з цудоўнага настрою, з любові да роднай гімназіі і з добрых слоў:“Добрай раніцы!”
10.10.2019
10 кастрычніка ў рамках папулярызацыі беларускай мовы вучні 10 “Б” класа наведаліся ў госці да малышковай школы. Старшакласнікі загадвалі дзеткам загадкі, расказвалі пра гісторыю нашага края. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні, прымалі ўдзел у віктарыне “Я люблю сваю краіну”, па выніках якой лепшыя знатакі гісторыі сваёй краіны атрымалі салодкія падарункі.
26.09.2019
Кожны чацвер традыцыйна ў нашай гімназіі праводзіцца дзень беларускай мовы. Сёння наша мерапрыемства прысвечана і Дню міру, які святуецца 21 верасня, і дню беларускай мовы.
Кожная краіна мае сваю нацыянальную кветку, таму мы вырашылі правесці акцыю “Букет міру”. Цёплыя пажаданні міру і дабра былі адзначаны на пялёстках кветак, якія з’яўляюцца сімваламі розных краін : Беларусь, Расія, Україна, Англія, Германія. Яны былі напісаны настаўнікамі, бацькамі і вучнямі гімназіі. У 6-ых класах была праведзена віктарына “Мая Радзіма” і інтэрактыўная гульня “Збяры пазл Беларусі”. Закончылі гэты дзень конкурсам чытальнікаў сярод вучняў 5-11 класаў, якія дэкламавалі вершы на рускай і беларускай мовах.
Гэты дзень 26.09.2019 года правялі і падрыхтавалі вучні 11 “В” класа і клуб ЮНЕСКА “Этнасфера”. Дзякуй усім за ўдзел, заўсёды рады падымаць вам настрой!
19.09.2019
19.09 вучнямі 11 “Б” класа ўгімназіі №4 г. Магілёва быў праведзены конкурс “Як я ведаю родную мову”.
У межах гэтага мерапрыемства былі праведзены конкурсы на веданне беларускіх прыказак і прымавак. Таксама былі прапанаваны розныя загадкі.
Для вучняў пачатковых класаў быў прапанаваны конкус “Перакладчык”, пры выкананні заданняў якога вучні павінны былі знайсці словы-адпаведнікі ў рускай і беларускай мовах.
Вучні гімназіі з цікавасцю прымалі ўдзел у конкурсах. Пры гэтым яны пашырылі кола сваіх ведаў па беларускай мове. За правільныя адказы гімназісты атрымалі салодкія падарункі.
12.09.2019
Штотыдзень ў нашай гiмназii ладзяцца беларускамоўныя чацвяргі. Разнастайныя па змесце і форме, яны абуджаюць у нашых вучняў цікавасць да роднай мовы.
Чарговы “беларускамоўны чацвер” адбыўся 12 верасня 2019 года.
У гэты дзень вучням была прадстаўлена вiктарына « Беларусь у маiм сэрцы», якую падрыхтавалi вучнi 11 «А» класа.
Гiмназiстам прапанавалі закончыць прыказкi, адгадаць назвы святаў, даведацца наколькi яны ведаюць сiмволiку роднай краiны. А ў заданнi «Хто ёсць хто?» патрэбна было суаднесцi iмёны знакамiтых людзей нашай краiны з тымi падзеямi, якiя да iх адноcяцца.
Мерапрыемства вельмi зацiкавiла вучняў, аб чым сведчыць колькасць жадаючых паўдзельнiчаць у iм.
Днi беларускай мовы даюць магчымасць напомнiць пра тое, што мы – беларусы, а нашай роднай мовай з,яўляецца беларуская мова.
05.09.2019 “Гаварыце па-беларуску самі і разам з намі”
05.09.2019. Першы “беларускамоўны” чацвер у 2019/2020 навучальным годзе прайшоў у нашай гімназіі традыцыйна пад дэвізам: “гаварыце па-беларуску самі і разам з намі”.
У кожным класе былі праведзены “хвілінкі-цікавінкі”. Рабяты дзяліліся цікавымі звесткамі пра Дзень беларускага пісьменства і друку — дзяржаўнае свята, якое адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Штогод свята ладзіцца ў новых гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання. Аў гэтым годзе яно прайшло ў горадзе Слонім.
Каляндар юбілейных дат, якія будуць адзначацца
ў 2019/2020 навучальным годзе:
верасень: |
90-годдзе з дня нараджэння Мікалая Матукоўскага |
95-годдзе з дня нараджэння Артура Вольскага |
|
кастрычнік: |
70-годдзе з дня нараджэння Аляксея Якімовіча |
лістапад: |
110-годдзе з дня нараджэння Максіма Лужаніна |
снежань: |
85-годдзе з дня нараджэння Івана Чыгрынава |
студзень: |
100-годдзе з дня нараджэння Міколы Аўрамчыка |
80-годдзе з дня нараджэння Леаніда Дайнекі |
|
люты: |
95-годдзе з дня нараджэння Івана Навуменкі |
85-годдзе з дня нараджэння Рыгора Барадуліна |
|
сакавік: |
100-годдзе з дня нараджэння Аляксея Пысіна |
60-годдзе з дня нараджэння Віктара Шніпа |
|
красавік: |
80-годдзе з дня нараджэння Віктара Казько |
май: |
90-годдзе з дня нараджэння Алеся Петрашкевіча |
80-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Ліпскага |
|
120-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Жылкі |
|
чэрвень: |
85-годдзе з дня нараджэння Васіля Зуёнка |
70-годдзе з дня нараджэння Аляксея Дударава |
|
120-годдзе з дня нараджэння Кузьмы Чорнага |
|
115-годдзе з дня нараджэння Петруся Броўкі |
|
ліпень: |
55-годдзе з дня нараджэння Людмілы Рублеўскай |
115-годдзе з дня нараджэння Пятра Глебкі |
|
120-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі |
|
жнівень: |
70-годдзе з дня нараджэння Леаніда Галубовіча |
110-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Корбана |
|
70-годдзе з дня нараджэння Галіны Каржанеўскай |
Каляндар міжнародных і дзяржаўных свят
1 верасня |
– |
Дзень беларускага пісьменства |
8 верасня |
– |
Міжнародны дзень пісьменнасці |
21 лютага |
– |
Міжнародны дзень роднай мовы |
3 сакавіка |
– |
Сусветны дзень пісьменніка |
21 сакавіка |
– |
Сусветны дзень паэзіі |
27 сакавіка |
– |
Сусветны дзень тэатра |
2 красавіка |
– |
Міжнародны дзень дзіцячай кнігі |
18 мая |
– |
Сусветны дзень музеяў |