Гимн гимназии

 

      Дзяржаўнай установе адукацыі “Гімназія №4 г.Магілёва” (раней – сярэдняя школа №30) – 40 год. Першым кіраўніком школы быў Іван Еўдакімавіч Марозаў, які ўзначальваў адукацыйную ўстанову да 1988 года. Выдатны кіраўнік, сціплы чалавек, Іван Еўдакімавіч зрабіў усё, каб школа стала адной з лепшых у раёне і горадзе. Вялікую ўвагу Марозаў І.Е. надаваў падбору і рабоце з кадрамі, асабліва – з маладымі педагогамі. Менавіта таму камсамольская арганізацыя школы была ўзнагароджана Граматай Вярхоўнага Савета БССР.

     З 1988 па 1997 год дырктарам СШ №30 была Зінаіда Васільеўна Пянькова, педагог і чалавек з вялікай літары. За дзесяць год яе кіравання калектыў школы стаў калектывам аднадумцаў, які раўняўся на свайго кіраўніка ў працы, педмайстэрстве, адносінах да навучэнцаў і іх бацькоў. Гімназія ганарыцца сваімі ветэранамі, заслужаным настаўнікам БССР Г.М. Арлоўскай, выдатнікамі народнай адукацыі Г.Д.Рыськовай, Н.Л. Макаравай, Н.Я.Пятачковай, В.Б.Бушынавай, І.І. Кузьмянковай, Т.В. Балтоўскай, Н.І. Сасноўка і шмат іншымі. Былыя вучні школы сталі таленавітымі настаўнікамі і зараз працуюць у “родных сценах”. Гэта Дзіндзікава Т.П., Валадзькова В.М., Войтава С.В., Цімашкова С.А. Школа стала стартавай пляцоўкай для многіх кіраўнікоў адукацыі: Курсакова А.Я., начальніка аддзела адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Магілёва і яго намесніка Мысліўчык А.В., загадчыка ВМК Атрошчанка С.Я., дырэктароў школ абласнога цэнтра Макарчыкава П.В. (сш. 26), Любянкова А.Ф. (сш. 35), Голас В.У. (сш. 32), Філіпенкі А.А. (сш 10).