«Самага галоўнага вачыма не ўбачыш»- 

 

 

радкі са знакамітага твора Антуана дэ Сэнт –Экзюперы “Маленькі прынц”.Гэта мудрая і глыбокая казка-прыпавесць была падаравана  вучням нашай гімназіі кампаніяй Велком у межах серыі  “Добрая кніга”. Сустрэча адбылася ў бібліятэцы гімназіі. Маленькія чытачы з задавальненнем пазнаёміліся  з героямі кнігі, з цікавасцю прагледзелі прэзентацыю  і  прынялі удзел ў віктарыне па твору.