На гэтым тыдні з 11.12 па 16.12  ў  бібліятэцы  гімназіі будзе дзейнічаць выстава “Непаўторная мова! Любімая! Беларуская  мова – адзіная!” , на якой прадстаўлены разнастайныя слоўнікі беларукай мовы: арфаграфічны, беларуска-рускі, слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, сучасны беларускі слоўнік, словаўтваральны і марфемны слоўнікі, слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў і васьмімоўны слоўнік фразеялагічных эквівалентаў. Галоўныя мэты выставы:  пазнаёміць вучняў з гэтымі выданнямі і навучыць імі карыстацца. Ўсё ведаць нельга, але трэба ведаць, дзе гэта адшукаць!