Як казка сама да нас у госці прыйшла


У  рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры вучні 3 “Б”класа  запрасілі  да сябе ў госці  сучасную  беларускую   пісьменніцу Галіну Пярун. Падчас сустрэчы з маленькімі гімназістамі  яна   шчыра расказала пра сваё дзяцінства, адказала на шматлікія пытанні дзяцей.
Галіна Сяргееўна   з пяшчотай гаварыла пра сваіх бацькоў і настаўнікаў,пра  паэтычныя сілы і любоў да  малой радзімы, а таксама пра ўсё тое, што натхняе яе .
Пісьменніца  для дзетак  зладзіла сапраўдны лялечны спектакль з дзіўным сюжэтам. Усіх герояў ( Бабу, Дзеда, Мядзведзя, Ваўка, Лісу, Курвнят ) яна  пашыла самастойна з панчохаў.Закончыўся спектакль незвычайна. Разам з  куранятамі ў торбачцы Мядзведзя быў  і сюрпрыз для маленькіх гледачоў- смачныя цукеркі для самых дапытлівых!
Гімназісты запрасілі Галіну Пярун яшчэ раз наведаць іх.Яны падаравалі ёй свае малюнкі , зрабілі фотаздымкі на памяць. Да новай сустрэчы, любімая пісьменніца!
Настаўніца Аранава Т.В. і
вучні 3 “Б” класа ДУА “Гімназія 4 г.Магілёва”