Легенды і паданні роднага краю... Якія яны багатыя і разнастайныя, напоўненыя чароўным хараством зямлі, на якой яны нарадзіліся і перадаваліся з пакалення ў пакаленне! На жаль, цяпер мала хто ведае, што стаіць за геаграфічнымі назвамі родных мясцін, чаму яны атрымалі такія імёны...
4 г клас вырашыў паглыбіцца ў гэтую тэму. На класнай гадзіне вучні пазнаёміліся з легендамі пра паходжанне назвы роднага горада Магілёва, наблізіліся да культуры нашых продкаў.
Вучні разам з настаўнікам Русецкай Кацярынай Іванаўнай паглядзелі на краявіды роднага горада, дзякуючы ЗДЫМКАМ З ( изменить слово съёмки) квадракоптара, паглядзелі на выявы сімвала роднага горада, паспрабавалі прыдумаць свой.
Было цікава і павучальна!