Віктарына "Свет нашых продкаў"


9 студзеня вучні 8В класа прапанавалі зазірнуць у "чароўную торбачку" і знайсці рэчы, якімі карысталіся нашы продкі. Старажытную прыладу працы прасна нават можна было ўзяць у рукі. А якія цацкі з гліны, з дрэва, саломы рабілі раней бацькі дзецям! Некаторыя маглі нават гучаць, свісцець. А хто не трымаў у руках прылады працы - верацяно і пранік? Калі ласка, у нашу хату!