25 лістапада ў ДУА “Гімназія № 4” у рамках тыдня беларускай мовы прайшло цікавае мерапрыемства. У гэты раз вучні 8 “А” класа выступілі ў ролі экскурсаводаў. Яны падрыхтавалі змястоўны матэрыял па жыццю і творчасці вядомых беларускіх мастакоў і правялі завочную экскурсію на нашай роднай мове для пяцікласнікаў. Дзеці з задавальненнем слухалі паведамленні і разглядалі мастацкія палотны. Асаблівую цікавасць выклікалі карціны В. Бялыніцкага-Бірулі, М. Савіцкага, П. Масленікава. Гэта пазнавальнае мерапрыемства прынесла ўсім радасць і асалоду.