21.10.2021 года “беларускі чацвер” у гімназіі быў прысвечаны тэме “Паклон табе, мой беларускі краю!..”
У якасці тэмы – вядомы радок з верша Ніла Гілевіча, вераснёўскага юбіляра  2021 года.  У 10 “А” класе праведзена літаратурная гасцёўня, дзе вучні дэкламавалі вершы паэта, гарталі старонкі біяграфіі, прагледзелі дакументальны фільм “Гэта мы”, прапанавалі свае творы.

 

 

Паклон табе, мой беларускі краю!
Што я ў душы к табе, мой любы, маю?
Пяшчоту, шчырасць, радасць і павагу,
Любоў, адданасць, ласку і параду:
Быць незалежным, мірным краем,
Каб людзі называлі цябе раем.
                   

Пяльменева Лізавета, вучаніца 10 класа

Вучні зразумелі, што Ніл Сымонавіч Гілевіч не толькі таленавіты паэт-лірык, але і публіцыст, сатырык і драматург, фалькларыст і перакладчык, вучоны і асветнік, палымяны прамоўца і грамадскі дзеяч…
Ніл Гілевіч –  захавальнік духоўных скарбаў зямлі, носьбіт яе гістарычнай памяці, адданы сын сваёй матулі, сваёй Бацькаўшчыны, чалавек з чулай і пяшчотнай душой.
Многія радкі паэта гучаць для нас, нашчадкаў, як наказ , як парада, як дэвіз жыцця : “А мне мой Бог– бацькоўскі край”; “Люблю цябе, жыццё, любоўю кроўнай”; “О Беларусь, мой лёс, мой вечны боль!..”;” Я хаджу закаханы ў твае краявіды, і шапчу, як прызнанне:”О мой край дарагі”…

Гімназісты на працягу гэтага тыдня спрабавалі сваё майстэрства ў стварэнні вершаваных тэкстаў па першым радку :
“Паклон табе, мой беларускі краю!..”.  І атрымалася цэлае “дрэва” з пладамі творчых работ вучняў і настаўнікаў.