Беларускія пісьменнікі-юбіляры (07.10.2021)


2021 год багаты на юбілейныя даты творцаў мастацкага слова. Сярод іх хацелася б вылучыць юбілеі шасці славутых пісьменнікаў Беларусі – І.Шамякіна, І.Мележа, К.Крапівы, Цёткі, Н.Гілевіча, М.Багдановіча.
Творы гэтых пісьменнікаў – сапраўдныя дыяменты ў скарбонцы беларускай літаратуры. Вучні 11 “Б” класса са сваім класным кіраўніком Стукінай Г.І. падрыхтавалі і правялі літаратурную віктарыну, прысвечаную творчасці гэтых пісьменнікаў. У ходзе гульні вучні змаглі праявіць не толькі свае веды, але і творчыя здольнасці, уменне працаваць разам і дасягаць пастаўленай мэты.
У заключным слове вядучы выказаў падзяку ўдзельнікам мерапрыемства, прапанаваў ім азнаёміцца з выставай кніг.