Государственное учреждение образования
"Гимназия №4 г.Могилева"
21 мая вучні 2 “В” класа адправіліся ў міні-падарожжа “Па Беларусі з дзедам Барадзедам”. Дзеці ў гульнёвай форме пашырылі свае веды пра мінулае і сучаснае Беларусі. Вучні актыўна адказвалі на пытанні дзеда Барадзеда, складалі сказы, узгадвалі прыказкі і прымаўкі, прысвечаныя роднаму краю.
Мерапрыемства было вельмі цікавым і садзейнічала выхаванню патрыятычных пачуццяў вучняў.