Вобразная, вольная, пявучая, мова беларуская мая!

 

     Мова... Родная мова... Матчына мова... Так ласкава называем мы свой духоўны набытак.
     Родная мова ўваходзіць у наша жыццё з вуснаў маці, ціхага журчання яе песень-калыханак. Затым у школе за бясконцымі шарэнгамі родных слоў у кнігах перад нашым зрокам праходзіць уся зямля, яе разнастайная прырода, яе шматвекавая культура і гісторыя.
     Родная мова – гэта не толькі сродак зносін, жывая повязь пакаленняў, але і душа народа, люстэрка духоўнага жыцця. Кожны народ як найвялікшы скарб шануе родную мову, бо пакуль жыве мова, жыве сам народ, гэта як карані, якія трымаюць яго.
     Беларуская мова мае непараўнальнае зачараванне, сакавітае гучанне, спецыфічны каларыт, гэта сапраўды ўнікальная мова, самая мілагучная пасля італьянскай і самая старажытная сярод славянскіх моў.
     Як часта чуеце вы родную мову? Мы вам прапануем пачуць яе зараз. Для вас гучаць вершы на беларускай мове ў выкананні вучняў гімназіі.