У рамках папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры ў 5 “Б” класе 11 сакавіка прайшла віктарына “Пагуляем у роднае слова”. Вучні былі падзелены на 2 каманды. Яны ўдзельнічалі ў розных конкурсах: “Адгадай пісьменніка”, “Адгадай крыжаванку”, “Адгадай загадку”, “Напішы па-беларуску”, “Выразна прачытай”, “Конкурс капітанаў”, “Адгадай прыказку”, “Адгадай літаратуру”, “Здагадайся”, “ Перакладзі на беларускую мову”, “Прыдумай слова”. Дзеці актыўна ўдзельнічалі. Ім было цікава прымаць удзел у віктарыне і выконваць разнастайныя заданні.