Штотыдзень ў нашай гiмназii ладзяцца беларускамоўныя чацвяргі. Разнастайныя па змесце і форме, яны абуджаюць у нашых вучняў цікавасць да роднай мовы.
Чарговы “беларускамоўны чацвер” адбыўся 4 сакавiка 2021 года.
У гэты дзень вучням была прадстаўлена  вiктарына « Моўныя маршруты», якую падрыхтавалi вучнi 5 «А» класа.
Гiмназiстам  прапанавалі закончыць прыказкi, адгадаць свята,даведацца на колькi яны ведаюць сiмволiку роднай краiны. А ў заданнi «Хто ёсць хто?» патрэбна было суаднесцi iмёны знакамiтых людзей нашай краiны з  тымi падзеямi,  якiя да iх адноciцца.
Мерапрыемства вельмi зацiкавiла вучняў, аб чым сведчыць колькасць жадаючых паўдзельнiчаць у iм.
Днi беларускай мовы даюць магчымасць напомнiць пра тое, што мы – беларусы, а нашай роднай мовай з,яўляецца беларуская.