25 лютага ў ДУА “Гімназія № 4” у рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры прайшла пазнавальная віктарына знаўцаў беларускай мовы “Беларуская скарбонка”. Вучні 5-ых класаў з цікавасцю ўдзельнічалі ў розных конкурсах : “Расшыфруй прыказку”, “Скажы на беларускай мове”, “Назаві адным словам”, “Перакладзі ягады”, “Разгадай крыжаванку”, “Разгадай рэбусы” і іншых. Таксама гледачы дапамагалі сваім камандам зарабіць балы : адгадвалі розныя загадкі.