Да дня роднай мовы. 

Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы, і праходзіла ў форме турніру. Мы вывучаем дзве роднасныя мовы – рускую і нашу родную, беларускую. Яны маюць агульныя рысы, але і шмат адметных асаблівасцей – лексічных, фанетычных, марфалагічных, сінтаксічных, фразеалагічных. Некаторыя з гэтых асаблівасцей мы высветлім у час нашага спаборніцтва. І яшчэ раз пераканаемся ў тым, якая наша родная беларуская мова багатая, самабытная, непаўторная.
Радкі ўкраінскага паэта Міколы Братана “Мяне Беларусь збеларушвае, чаруючы моваю шчыраю…” мы узялі за назву турніру. Сапраўды, наша мова прываблівае да сябе сваёй шчырасцю, мілагучнасцю, чысцінёй.