20 лютага ў ДУА “Гімназія № 4” у рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры прайшло цікавае мерапрыемства “Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына…” Вучні 7-ых класаў з задавальненнем удзельнічалі ў розных конкурсах: “Народная мудрасць”, “Падбяры пару” (каманды павінны былі падабраць да рускіх прыказак беларускія адпаведнікі), “Паліглоты”, “Народ прыкмячае ды нас павучае”, “Залацінкі мудрасці”. Асабліва цікавымі  для іх былі заданні праінсцэніраваць прыказку, стварыць малюнак да фразеалагізма. Сямікласнікі паказалі добрыя веды вуснай народнай творчасці свайго народа. На працягу ўсяго мерапрыемства панавала цудоўная атмасфера. Конкурс стаў сапраўдным святам для кожнага ўдзельніка.