18 лютага 2021г. сярод вучняў 6 “В” класа была праведзена віктарына “Зімовыя віды спорту”. Адказваючы на пытанні віктарыны, гульцы павінны былі не толькі назваць фігурнае катанне, канькабежны спорт, снаўборд, але і самі на беларускай мове апісвалі біятлон, фрыстайл, хакей. Вялікую цікавасць выклікаў конкурс “Пазнай на 1, 2, 3”, калі па падказках вучні адгадвалі зімовыя віды спорту, а потым дзеяннямі, мімікай і жэстамі дэманстравалі кёрлінг, слалам і бабслей. Віктарына прайшла хутка, цікава і пазнавальна.