11 лютага 6 "Б" клас прыняў удзел у гульнi-вiктарыне "Паўтараем, на роднай мове размаўляем". У самым пачатку дзеці на беларускай мове распавядалі, якіх вядомых дзеячаў і знакамітыя месцы ў Беларусі яны ведаюць, пасля чаго ў іх была магчымасць замацаваць гэтыя веды ў віктарыне. Ніхто не застаўся абыякавым і каманда пераможцаў атрымала заслужаныя салодкія прызы. Акрамя гэтага, адбыўся конкурс чытальнікаў вершаў, прысвечаных роднай мове. Дзеці і тут прымалі актыўны ўдзел, а пераможца не застаўся па-за ўвагай і таксама быў узнагароджаны за свае старанні.