4 лютага у гімназіі праходзіў дзень папулярызацыі беларускай мовы. Вучні 6 “А” класа праводзілі конкурс знаўцаў беларускіх прымавак і прыказак. Яны прапаноўвалі вучням малодшых класаў, настаўнікам і бацькам вучняў перакласці з рускай на беларускую мову вядомую прыказку ці прымаўку. Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі смачныя цукеркі.