“Скарбы роднага краю”


Чарговы беларускамоўны чацвер прайшоў у ДУА “Гімназія № 4 г. Магілёва”. У гэты раз вучні  дзвюх камандаў  прымалі ўдзел у гульні-конкурсе “Скарбы роднага краю для сябе адкрываю”. Сямікласнікі  паказалі добрыя веды ў вуснай народнай творчасці: з задавальненнем адгадвалі загадкі , па малюнках узнаўлялі фразеалагізмы і тлумачылі іх значэнні ,расказвалі легенды і паданні пра паходжанне назваў гарадоў, рэк і азёр ,устаўлялі прапушчаныя словы ў прыказкі. Затым дзеці наведалі этнаграфічны куток у кабінеце беларускай мовы і літаратуры, дзе пазнаёміліся з прадметамі побыту, якімі карысталіся нашы продкі ў канцы XIX-га –на пачатку XX-га стагоддзя.Самым цікавым заданнем для ўдзельнікаў гульні было заданне пазнаць прадмет па этнаграфічным пашпарце, з якім яны таксама цудоўна справіліся.Выконваючы самыя розныя заданні,вучні паказалі сваю кемлівасць і знаходлівасць.