Віктарына “Знаўцы роднага краю і роднай мовы” была прапанавана гімназістам 22 кастрычніка 2020 года ў чарговы чацвер роднай мовы.
Вучням трэба было папрацаваць і перакладчыкамі, і гісторыкамі, і літаратарамі, і знаўцамі вуснай народнай творчасці і лёсу славутых людзей свайго краю.

Пытанні віктарыны былі накіраваны на паглыбленне ведаў вучняў пра сваю Радзіму, продкаў, гісторыю,спадчыну; на развіццё пазнавальнай актыўнасці і маўленчай культуры гімназістаў; на развіццё іх творчых і інтэлектуальных здольнасцей.