Знакамітыя імены зямлі беларускай

15 кастрычніка ў гімназіі №4 г. Магілева ў рамках папулярызацыі беларускай мовы адбылася краязнаўчая вандроўка “Знакамітыя імены Беларусі”. У мерапрыемстве ўдзельнічалі вучні 10 класаў. Яны з цікавасцю слухалі пра Ефрасінню Полацкую, Францыска Скарыну, Кірылу Тураўскага, Сімяона Полацкага. Пра Ефрасінню Полацкую быў паказаны відэаролік. У заключэнні праведзена віктарына, якая была прысвечана гісторыі роднай Беларусі, жыццю і дзейнасці вядомых асветнікаў.