Государственное учреждение образования
"Гимназия №4 г.Могилева"
8 кастрычніка 2020 года ў гімназіі № 4 г. Магілёва прайшло мерапрыемства “ Восеньскі лістапад”.
На кожным перапынку гучалі беларускія народныя песні, вучні дэкламавалі вершы пісьменнікаў Беларусі, разгадвалі загадкі, “збіралі” прыказкі. Адбылося завочнае знаёмства са знакамітымі дзеячамі культуры і мастацтва Беларусі. Шмат новага і цікавага адкрыў для сябе кожны гімназіст.