Звяртаем увагу тых, каго хвалюе пытанне захавання беларускай мовы, хто жадае, каб яго нашчадкі ведалі родную мову, шанавалі культуру сваёй краіны, што ў 2019/2020 навучальным годзе будзе ісці набор у першыя класы з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўных устаноў адукацыі “Сярэдняя школа №1 г. Магілёва” (вул. Першамайская, 24), “Сярэдняя школа №34 г.Магіёва” (вул. Габраўская, 16).

Акрамя таго, працягне працаваць III клас з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва”, II і IV класы з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва”.

Па пытаннях навучання дзяцей у гэтых класах звяртацца па тэл.. 24 95 75, 24 18 64, 24 43 66 (сярэдняя школа № 1 г. Магілёва); 24 52 29, 24 50 15, 24 52 61 (сярэдняя школа № 34 г. Магілёва).

У вышэйназваных установах адукацыі будзе арганізавана работа метадычных фарміраванняў настаўнікаў па абмену эфектыўным педагагічным вопьітам навучання на беларускай мове ў рускамоўным асяроддзі.

 

Гарантавана падтрымка творчых саюзаў горада.
Запрашаем усіх жадаючых у беларускамоўныя класы.

 

Упраўленне па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама